Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Форвард «Ювентуса» Крышціяну Раналду заявіў, што сышоў з мадрыдскага «Рэала» з-за прэзідэнта клуба Фларэнтына Перэса. Словы партугальца прыводзіць France Football.

«Я адчуваў, што ўнутры клуба стаўленне да мяне змянілася. Асабліва змянілася яно ў прэзідэнта Перэса. У першыя чатыры ці пяць гадоў я адчуваў сябе Крышціяну Раналду. Потым гэтага не было. Прэзідэнт глядзеў на мяне так, быццам я больш не быў незаменным для іх», — адзначыў Раналду.

Ён адзначыў, што не бачыў у Перэса жадання прадухіліць сыход з «Рэала». Таксама партугалец запэўніў, што яго пераход у «Ювентус» не звязаны з жаданнем зарабіць больш: «Калі б я хацеў грошай, то пераехаў у Кітай, дзе мне б заплацілі ў пяць разоў больш. Розніца ў тым, што «Юве» хацеў мяне, і яны паказалі мне гэта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0