Эран Уэс Мітчэл, памочнік Дзяржсакратара ЗША па Еўрапейскіх і Еўразійскіх справах, наведае Мінск 30 кастрычніка, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага дэпартамента.

Мэта візіту падаецца наступным чынам: сустрэча з высокапастаўленымі беларускімі асобамі дзеля абмеркавання амерыканска-беларускай кааперацыі ў шэрагу глабальных пытанняў.

Затым Мітчэл наведае Вільню і Гаагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0