Дажджы і туман чакаюцца ў Беларусі 31 кастрычніка.

Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах — туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4-9 м/с, ноччу парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Уначы — +7-12, па паўночным усходзе Беларусі — +3-6. Днём чакаецца ад +8 па паўночным усходзе да +18 па паўднёвым захадзе.

У Мінску чакаецца +12—14

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0