coastguard.dodlive.mil

coastguard.dodlive.mil

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе падпісаць указ, які адменіць аўтаматычнае прыняцце ў амерыканскае грамадзянства народжаных на тэрыторыі ЗША дзяцей нелегалаў або неграмадзян. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Axios.

«Мы — адзіная краіна ў свеце, у якую чалавек можа прыехаць, нарадзіць дзіця, і гэта дзіця будзе мець грамадзянства ЗША з усімі яго прывілеямі. Гэта проста смешна, і гэта павінна скончыцца», — сказаў Трамп. Паводле яго слоў, адміністрацыя працуе над падрыхтоўкай указа на гэтую тэму.

Трамп растлумачыў, што, на думку яго дарадцаў, для адмены аўтаматычнага прадастаўлення грамадзянства народжаным на тэрыторыі Амерыкі дзецям не трэба ўносіць ніякіх паправак у Канстытуцыю. «Мне заўсёды казалі, што для гэтага патрэбна канстытуцыйная папраўка. Адгадайце, што? Яна не патрэбна», — заявіў Трамп. Паводле яго слоў, дастаткова прэзідэнцкага ўказу.

14-я папраўка да Канстытуцыі ЗША зазначае: «Усе асобы, якія нарадзіліся або натуралізаваныя ў Злучаных Штатах і падпарадкаваныя юрысдыкцыі іх, з'яўляюцца грамадзянамі Злучаных Штатаў і штата, у якім яны пражываюць».

Аднак выданне прыводзіць ацэнкі прадстаўнікоў правага палітычнага спектру, у тым ліку юрыстаў, якія лічаць, што 14-я папраўка тычыцца дзяцей, народжаных ад грамадзян ЗША і не распаўсюджваецца на дзяцей неграмадзян або незаконных мігрантаў. Вучоны-канстытуцыяналіст Джон Істман заявіў выданню, што гэты артыкул Канстытуцыі ЗША няправільна прымяняўся некалькі дзясяткаў гадоў. Ён лічыць, што «падпарадкаванне юрысдыкцыі ЗША» распаўсюдзіцца толькі на трымальнікаў грын-карт і грамадзян. Ён таксама дадаў, што да 1960-х гадоў гэты артыкул ніколі не прымяняўся ў дачыненні да дзяцей неграмадзян ці людзей без дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?