30.10.2018 / 16:10

«Лесбіянкі хай будуць, а піда***аў — за горад у рэзервацыі». Былы кіраўнік МЗС Польшчы распавёў пра перамовы з Лукашэнкам 54

Аляксандр Лукашэнка і Радаслаў Сікорскі паціскаюць рукі. Менск. 2 лістапада 2010 г.

У Польшчы з’явілася ў продажы кніга былога кіраўніка дыпламатыі Радаслава Сікорскага «Польшча можа быць лепшай» (Polska może być lepsza). У ёй аўтар аналізуе пазіцыю Польшчы на міжнароднай арэне. У адным з раздзелаў Сікорскі распавядае пра свой візіт у Менск і перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе «Белсат».

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Радаслава Сікорскага адбылася напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. У сустрэчы таксама браў удзел былы міністр замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.

«Наша еўрапейскасць пабудаваная не толькі на талерантным стаўленні да нацыянальных меншасцяў, але і да сэксуальных меншасцяў», — цытуе сам сябе Сікорскі. — Лукашэнка паглядзеў на мяне як на вар'ята і, вытрымаўшы паўзу, са здзіўленнем кажа: «Але ў нас у Беларусі няма ніякіх сэксуальных меншасцяў». Польская і нямецкая дэлегацыі пераглядаюцца, і ўжо ўсе, хто сядзіць за сталом, пачуваюцца вар'ятамі, але я вырашаю працягваць тэму і звяртаюся да яго, як да пацыента: «Спадар прэзідэнт, я разумею, што Беларусь мае сваю спецыфіку. Але гіпатэтычна, калі такія меншасці з'явяцца, то вы будзеце ставіцца да іх талерантна?» Лукашэнка глядзіць то на мяне, то на Вэстэрвэле і, пасміхаючыся, кажа: «Ну, не ведаю, не ведаю… А… лесбіянкі хай будуць… можна нават паглядзець. А піда***аў мы ў аўтобусы і вывезем за горад у рэзервацыі».

Старонка з кнігі «Польшча можа быць лепшай» Радаслава Сікорскага

Ужо пасля выбараў на прэс-канферэнцыі для расейскіх медыя Аляксандр Лукашэнка назваў гэтую размову з Сікорскім і Вэстэрвэле непаразуменнем.

«Пакрыўдзіўся Вэстэрвэле, што я там выказаўся, што я не прымаю… як гэта называецца…. гэтых гома… не, мужык з мужыком — гэта што? Гомасэксуалізм. Я не ведаў, чэсна. Мне міністр напісаў, што ў яго [што Вэстэрвэле гей. — Заўв. Belsat.eu], я не дачытаў гэтую даведку», — распавёў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, калі Сікорскі спытаў у яго пра стаўленне да асобаў з гомасексуальнай арыентацыяй, ён пачаў разважаць на гэтую тэму: «Я і пачаў разважаць, што калі лесбіянства, то мы, мужыкі, вінаватыя. Калі жанчына з жанчынай, то гэта цярпіма. Але, кажу, калі ўжо гэты гомасексуалізм, то гэта жах».

Падчас той прэс-канферэнцыі Лукашэнка заявіў, што не хацеў нікога пакрыўдзіць. «Я са здзекам гэта сказаў. Ну, і гэты Вэстэрвэле сядзіць побач. Божа мой, я каюся да гэтага часу, думаю, хто мяне за язык цягнуў. А ён мне да гэтага часу гэта прыгадвае. Ды я не пакрыўдзіць яго хацеў. Напрамілы бог, калі яму гэта падабаецца і там гэта прынята, але гэта за мяжою майго разумення. Я гэта шчыра сказаў», — патлумачыў Лукашэнка.

15
Жвiр / Адказаць
30.10.2018 / 16:20
UЖAS... 
84
Веравойша / Адказаць
30.10.2018 / 16:29
Вось і давярай пасля гэтага палякам
22
Вымя / Адказаць
30.10.2018 / 16:31
" І звяртаюся да яго, як да пацыента"  - дакладней і быць ня можа!!! Павага Сікорскаму.
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру