Былы санітар Нільс Хёгель, які адбывае пажыццёвае зняволенне за забойства шасці чалавек, зноў трапіў на лаву падсудных. Цяпер яго абвінавачваюць у забойстве яшчэ 100 пацыентаў, паведамляе DW.

Былы санітар Нільс Хёгель (Niels Högel), які абвінавачваецца ў забойстве 100 чалавек, прызнаўся ў гэтых злачынствах. У першы ж дзень судовага працэсу па ягонай справе, які пачаўся ў аўторак, 30 кастрычніка, у ніжнесаксонскім горадзе Ольдэнбург, на пытанне суддзі, ці абгрунтаваныя абвінавачванні супраць яго, Хёгель адказаў: «Так».

41-гадовы падсудны, які ўжо асуджаны да пажыццёвага зняволення за шэсць забойстваў, цяпер абвінавачваецца ў яшчэ 100 выпадках забойстваў, учыненых у 2000-2005 гадах. Паводле абвінавачання, санітар, які працаваў у дзвюх клініках — у Ольдэнбурзе і Дэльменхорсце, рабіў хворым ва ўзросце ад 34 да 96 гадоў уколы, уводзячы медыкаменты, што прыводзіла да іх смерці. Пасля гэтага Хёгель спрабаваў рэанімаваць пацыентаў, аднак зрабіць гэта яму часта не ўдавалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0