У Канстытуцыйны суд звярнуліся Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў і грамадская рада пры Міністэрстве ўнутраных спраў.
Яны лічаць непрымальнай існуючую сітуацыю, калі кожны чалавек мае права здымаць на фота і відэа любога іншага чалавека, які знаходзіцца ў публічнай прасторы — на вуліцы, у транспарце, на масавай акцыі.
Адвакаты мяркуюць, што публікацыя ў інтэрнэце такіх фота і відэа спалучана «з парушэннем правоў і законных інтарэсаў» грамадзян. Па іх трактоўцы, «выкарыстанне выявы грамадзяніна без яго згоды з'яўляецца уварваннем ў яго прыватнае жыццё, а таксама парушэннем права на асабістую таямніцу».
Грамадская рада пры МУС дадае яшчэ адну праблему — маўляў, абы-хто фатаграфуе супрацоўнікаў міліцыі пры выкананні.
Публікацыя такога здымка можа стаць забароненай як па «лініі» міліцыі, так і па «лініі» Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Фота Сяргея Гудзіліна.
Канстытуцыйны суд прызнаў, што пытанне не ўрэгулявана належным чынам і прапануе ўраду падрыхтаваць адпаведны законапраект.