Знакаміты бостанскі гангстэр Джэймс Балджэр быў знойдзены мёртвым у федэральнай турме Заходняй Вірджыніі.
Цела 89-гадовага крымінальнага аўтарытэта было знойдзенае раніцай ў камеры, паведамляюць амерыканскія СМІ. Яго забілі ў першы ж дзень пасля этапавання з турмы ў Фларыдзе.
У 2013 годзе Балджэа прызналі вінаватым у забойстве 11 чалавек. Яго злачыннае жыццё паслужыла правобразам для вядомых фільмаў: «Чорная імша» з Джоні Дэпам і карціны «Адступнікі» рэжысёра Марціна Скарсэзэ, што ў 2006 годзе атрымала некалькі «Оскараў».
Паводле інфармацыі CBS, атрыманай ад праваахоўнікаў, Балджэра моцна збілі сукамернікі.
Паводле інфармацыі тэлеканала WFXT-TV, Балджера забілі праз некалькі гадзін пасля таго, як яго пасялілі з іншымі вязнямі турмы.