З 1 па 11 лістапада ў Ашгабаце пройдзе чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы. Гэта першы міжнародны турнір, у якім возьме ўдзел беларуская зборная пасля году дыскваліфікацыі. Спаборніцтвы даюць магчымасць атрымаць алімпійскую ліцэнзію на гульні ў Токіа. Прычым упершыню за 11 гадоў у міжнародным турніры возьме ўдзел алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 Андрэй Арамнаў. 

Андрэй заяўлены ў катэгорыі 109 кг. Як адзначылі ў трэнерскім штабе, атлет, які доўгі час не браў удзел у афіцыйных міжнародных стартах, на зборах у алімпійскім комплексе «Стайкі» выканаў сур'ёзны аб'ём працы пры падрыхтоўцы да сусветнага форуму і здольны ўвайсці ў васьмёрку наймацнейшых па выніках турніру, паведамляе БелТА.

У чэмпіянаце возьме ўдзел і сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра Дар'я Навумава. Прапускае гэты старт адзін з лідараў мужчынскай каманды Вадзім Стральцоў.

Першыя ўзнагароды чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы ў Ашгабаце будуць разыграны 2 лістапада.

«Зараз я толькі пачынаю ўставаць з каленяў на ногі. У мяне наперадзе два гады — гэтага цалкам дастаткова, каб прыйсці ў максімальную форму. Знаходжуся толькі ў самым пачатку шляху. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца. Вядома, гэта авантура з майго боку. Хоць мне будзе прасцей, бо я дасведчаны спартовец і не першы раз іду па гэтай сцежцы», — цытуе словы Арамнава Tribuna.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0