Аўдыт Дэпартамента ўнутраных спраў ЗША высветліў, што мужчына наведаў больш за дзевяць тысяч порнастаронак са шкоднаснымі праграмамі з працоўнага ноўтбука, піша рэсурс Techcrunch, які звярнуў увагу на ўрадаваю справаздачу.

У дакладзе гаворыцца, што сайты, якія рэгулярна наведваў работнік службы, былі створаны ў Расіі. Дзяржслужачы захоўваў порнавыявы на «несанкцыянаваную USB-прыладу і асабісты Android-смартфон», які падключаўся да працоўнага камп'ютара. Гаджэт таксама быў заражаны.

Імя работніка не раскрываецца. Адзначаецца толькі, што служба, супрацоўнікам якой ён з'яўляецца, не працавала з сакрэтнымі спадарожнікавымі здымкамі, а наступствы яго дзеянняў не стварылі пагрозы нацыянальнай бяспецы ЗША.

У дакладзе таксама гаворыцца пра неабходнасць перагледзець палітыку ў дачыненні да USB-носьбітаў. Супрацоўнікаў павінны абмежаваць у іх выкарыстанні на дзяржаўных прыладах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?