Раніцай 31 кастрычніка ля будынка ўпраўлення ФСБ па Архангельскай вобласці адбыўся выбух, паведамляе ТАСС.

Паводле крыніцы агенцтва ў экстранных службах Архангельска, у выніку інцыдэнту загінуў мужчына, які знаходзіўся каля цэнтральнага ўваходу будынка. Ён памёр пры аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Суразмоўца ТАСС удакладніў, што загінулы не быў супрацоўнікам упраўлення

Як заявіў губернатар Архангельскай вобласці Ігар Арлоў, пасля выбуху ў бальніцы былі дастаўлены яшчэ трое пацярпелых.

З будынка, размешчанага ў цэнтры горада на Траецкім праспекце, эвакуяваныя ўсе супрацоўнікі.

Прычына выбуху пакуль невядомая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0