Францыя — апошні чэмпіён свету, fifa.com

Францыя — апошні чэмпіён свету, fifa.com

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфантына падчас выступу на кангрэсе Азіяцкай футбольнай канфедэрацыі ў Куала-Лумпуры заявіў, што ў ЧС-2022 могуць узяць удзел 48 каманд. Раней павелічэнне колькасці ўдзельнікаў чэмпіянату свету планавалася ў 2026 годзе.

«Мы прынялі рашэнне з 2026 года павялічыць колькасць удзельнікаў фінальных турніраў чэмпіянату свету з 32 да 48. Пры гэтым мы разглядаем магчымасць увесці гэтыя змены ўжо ў 2022 годзе. Цяпер гэтае пытанне абмяркоўваецца з прадстаўнікамі Катара і іншых краін блізкаўсходняга рэгіёну. Спадзяемся, што перамовы прывядуць да поспеху», - цытуе Інфантына Reuters.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0