Разам з Букмекерскай канторай Марафон працягваем сачыць за нашай вышэйшай лігай.
Сёння адбудуцца тры перанесеныя гульні ў футбольным першынстве. Сустрэнуцца каманды з топ-6, і пры некаторых раскладах на 99% можа знікнуць «залатая» інтрыга, а ў барацьбе за іншыя медалі змогуць з'явіцца новыя ўдзельнікі.
Цяпер падрабязней пра будучыя гульні.
«Шахцёр» — «Віцебск»
- 31.10 / 16:45. Салігорск, стадыён «Будаўнік»
- Каэфіцыенты: «Шахцёр» (перамога) — 1.952; нічыя — 3.14; «Віцебск» (перамога) — 4.20
У мінулым туры «Шахцёр» саступіў у Жодзіне, прапусціўшы вельмі недарэчны мяч ужо на 28-й секундзе гульні. Злы геній Алега Кубарава другі сезон запар падстаўляе салігорцам падножку, і толькі нічыя ў «дынамаўскім» дэрбі дазволіла камандзе Ташуева застацца на прамежкавым «бронзавым» радку.
Гол Валерыя Гарбачыка дазволіў «Тарпеда» перамагчы «Шахцёр». Фота ФК «Тарпеда-БелАЗ».
У той жа час «Віцебск» упэўнена перагуляў мінскае «Тарпеда» ў цішыні стадыёна «Трактар» і выбіўся на другое месца. Перамога ў Салігорску дазволіць адарвацца ад «Шахцёра» на пяць балаў, што амаль гарантуе «Віцебску» першыя за 21 год медалі чэмпіянату Беларусі.
Прагноз «НН»: нічыя.
«Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама-Мінск»
- 31.10 / 18:45. Жодзіна, стадыён «Тарпеда»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда» (перамога) — 2.85; нічыя — 3.14; «Дынама» (перамога) — 2.50
Жодзінцы выйгралі ў апошніх пяці турах. Такой серыі ў «Тарпеда» не было апошнія 13 год, што дазволіла «аўтазаводцам» наблізіцца да чацвёртага радка, які пры некаторых умовах зможа гарантаваць удзел у еўракубках на наступны год.
У выніку перамогі над мінчанамі і паразы «Шахцёра» жодзінцы атрымаюць шанцы нават на бронзу, што зробіць канец чэмпіянату неверагодна цікавым.
У дынамаўскім дэрбі мінчукі забілі першымі, але перамогу не ўтрымалі. Фота ФК «Дынама-Мінск».
«Дынама» ж працягвае барацьбу за медалі і таксама не збіраецца саступаць.
Прагноз «НН»: «Тарпеда» не саступіць.
«Дынама-Брэст» — БАТЭ
- 31.10 / 20:45. ДАСК «Брэсцкі»
- Каэфіцыенты: «Дынама» (перамога) — 3.10; нічыя — 3.30; БАТЭ (перамога) — 2.25
У Брэста засталася толькі адна турнірная задача — патрапіць у еўракубкі. Для гэтага трэба заняць як мінімум чацвёрты радок выніковай табліцы. А ў дачыненні да сённяшніх раскладаў — чакаць страты балаў мінскіх аднаклубнікаў і абавязкова перамагаць БАТЭ.
У барысаўцаў у святле барацьбы на ўсіх франтах ёсць толькі адна спакуса — вырашыць лёс чэмпіёнства ўжо ў кастрычніку.
Да пачатка гульні ў Брэсце яны ўжо будуць ведаць, чым скончылася гульня ў Салігорску. Калі «Шахцёр» не саступіць, а БАТЭ пераможа, адрыў ад другога радка складзе 12 балаў, што на 99% гарантуе 15-е чэмпіёнства ў гісторыі.
Неблагая спакуса, каб канчаткова пераключыцца на вырашэнне задач у еўракубках.
Прагноз «НН»: БАТЭ не саступіць.
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах! Калі ўпэўненыя ў сваіх сілах, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!