Грамадства1919

Шэсць гадзін на прэзідэнта, восем — на ВКЛ: што будзе ў новым курсе «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці»

У інтэрнэце з’явілася тыпавая вучэбная праграма па дысцыпліне «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». Мы пісалі, што ад наступнага года гэты прадмет заменіць ва ўніверсітэтах абавязковы курс «Гісторыі Беларусі».

Распрацоўшчыкамі праграмы сталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў і гісторык Ігар Марзалюк, дэкан факультэта філасофіі БДУ Вадзім Гігін, былы міністр адукацыі Пятро Брыгадзін, дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі, а таксама прарэктар БДУ Сяргей Ходзін.

Найперш варта адзначыць, што гэта будзе большы курс — 54 гадзіны. Яшчэ столькі ж вызначана на самастойнае вывучэнне студэнтамі. На сёння «Гісторыя Беларусі» чыталася ў аб’ёме 34 гадзіны. Такім чынам, колькасць гісторыі ў ВНУ ўзрасце ў паўтара раза. Гэта будзе зроблена ў тым ліку за кошт таго, што з абавязковай праграмы ВНУ выкрасляць педагогіку і псіхалогію.

Якія ж новаўвядзенні будуць у праграме «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці»? Найперш варта адзначыць, што не будзе асобнага раздзела, прысвечанага першабытнаму грамадству на тэрыторыі Беларусі. Мабыць, лічыцца, што культуру штрыхавой керамікі вучні засвойваюць яшчэ ў школе.

Чытайце таксама: Гісторыю Беларусі ва ўніверсітэтах заменяць курсам «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». Што гэта значыць?

У большым аб’ёме плануецца вывучэнне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, але, магчыма, гэта толькі таму, што няма самастойнага раздзела пра Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Найхутчэй, тэмы проста аб’ядналі. На гэта аддаецца чатыры гадзіны + чатыры гадзіны на самастойнае вывучэнне.

Столькі ж студэнты будуць вывучаць перыяд знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Шмат месца надаецца гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў 1917 — 1939 гады. Адводзіцца там месца і для БНР.

Па чатыры гадзіны без уліку самастойнай работы будзе ў перыяда Другой сусветнай вайны (будзе называцца Вялікай Айчыннай), БССР і сучаснай Беларусі.

Другі раздзел прадмета будзе называцца «Асновы дзяржаўнага ладу Беларусі». Тут па дзве гадзіны аддадуць на Канстытуцыю Беларусі, прэзідэнта, урад, заканадаўчую і судовую галіны ўлады, рэгіёны Беларусі і палітычныя партыі. На прэзідэнта яшчэ даецца чатыры гадзіны для самастойнага вывучэння, то бок агулам шэсць гадзін.

Ну і апошні раздзел курса будзе мець назву «Беларусь на сутыкненні культур і цывілізацый». Асобныя лекцыі будуць прысвечаныя этнагенэзу беларусаў і назве краіны, народам і рэлігіям Беларусі, дзяржаўным сімвалам, сацыяльна-эканамічнай мадэлі нашай краіны і месца Беларусі ў геапалітычнай прасторы.

Па вялікім рахунку нічога з таго, што цяпер выкладаецца ў курсе «Гісторыі Беларусі» ў ВНУ, не выкінута, а вось дададзеная палітычная гісторыя. Чаго істотна паболела, дык гэта Беларусі на яе сучасным этапе. Падручнікаў па «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» пакуль няма.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць