Паводле звестак Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта, мужчына, які зладзіў выбух у Архангельску, памёр ад раненняў, паведамляе РБК.

Тры чалавекі, якія атрымалі раненні пры выбуху ў Архангельску, з'яўляюцца супрацоўнікамі абласнога ўпраўлення ФСБ, паведамілі ў Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце.

Там таксама распавялі дэталі. Паводле НАК, выбух адбыўся у 8:52. «Асоба, якая ўвайшла ў будынак, дастала з сумкі невядомы прадмет, які праз некаторы час выбухнуў у яго ў руках», — заявілі ў камітэце, дадаўшы, што сам падазраваны атрымаў раненні, несумяшчальныя з жыццём.

Фота СК Расіі

Фота СК Расіі

СК Расіі паведамляе, што бомбу ў будынак пранёс 17-гадовы падлетак, ён загінуў. Гэта мясцовы жыхар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0