Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк пракаментаваў Свабодзе відэа, дзе вучняў 31-й менскай гімназіі прымушаюць уступаць у БРСМ.

«Я дакладна не ведаю, наколькі праўдзівая інфармацыя пра гэтую школу. Але калі, сапраўды, гэта ўстаноўлены факт і ўсё адбылося так, як пра гэта напісана — гэта, на мой погляд, вельмі дрэнна. Сяброўства ў любой арганізацыі мусіць быць выключна добраахвотным. Гэтае пытанне вырашае сам падлетак. Калі прынцып добраахвотнасці працуе, тады арганізацыя робіцца па-сапраўднаму моцнай. Калі ж людзей заганяюць у нейкую арганізацыю, яна робіцца ад гэтага масавай, але няякаснай. Гэта кепска», — лічыць Марзалюк.

Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў дадаў, што не можа сказаць «за ўсю Беларусь, але ў Магілёве такіх выпадкаў няма».

«І калі хтосьці з вучняў не захацеў уступаць у БРСМ, то ў Магілёве адзнак яму не зьніжаюць», — сказаў Марзалюк.

Як заганяюць у БРСМ. Вучні мінскай школы запісалі скандальнае ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?