Магчыма, размова ідзе пра Эмануэлу Арландзі

Магчыма, размова ідзе пра Эмануэлу Арландзі

У адным з памяшканняў будынка нунцыятуры (дыпмісіі Ватыкана) у Рыме падчас рамонтных работ знайшлі фрагменты чалавечых костак, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Святога пасаду.

Як паведамляе газета Corriere della Sera, па факце знаходкі папскі нунцый Эміль Пол Црыхрыг звярнуўся да інспектара грамадскай бяспекі Ватыкана (пасярэднік з італьянскай жандармерыяй) Луіджы Карневалі, а той звязаўся з паліцыяй і пракуратурай. З парэшткамі пачалі працу паліцэйскія крыміналісты, каб вызначыць пол і дату смерці.

Паводле адной з версій, гэта могуць быць косткі зніклай у Ватыкане ў 1983 годзе 15-гадовай Эмануэлы Арландзі. Усе гэтыя гады сваякі спрабавалі даведацца пра лёс дзяўчыны. Для ўстанаўлення сваяцтва будзе праведзены аналіз ДНК.

Як паведамляе la Stampa, гэта таксама могуць быць парэшткі 15-гадовай Мірэлы Грэгары, якая знікла за месяц да Арланды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?