Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў цяперашні час няма больш важнага пытання, чым захаванне міру на планеце. Пра гэта ён заявіў сёння на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску, піша БелТА

«Актуальнасць гэтай тэмы пацвярджае і ўражвальны склад удзельнікаў канферэнцыі, і пералік пытанняў, у якім знайшлі адлюстраванне найбольш вострыя для нашага рэгіёну болевыя кропкі: ад рознагалоссяў па лініі Усход—Захад да канфлікту ва Украіне. На жаль, вымушаны пагадзіцца з высновамі апошняга дакладу Мюнхенскай канферэнцыі аб тым, што наша планета падышла да краю прорвы, за якой знаходзіцца глабальны канфлікт. Канфрантацыя стала адным з вызначальных фактараў развіцця міжнародных адносін, у тым ліку і ў нашым рэгіёне», — сказаў беларускі кіраўнік.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што на адкрыцці летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску ў ліпені мінулага года беларускі бок прапанаваў ідэю новага Хельсінкскага працэсу.

«Тады мы нярэдка чулі, што, маўляў, Беларусь занадта наіўная, высоўваючы такога роду прапановы. Некаторыя намякалі на тое, што і не справа гэта Беларусі. Некаторымі беларуская ініцыятыва была нават успрынята як прапанову аб пераглядзе дзеючай рэгіянальнай сістэмы бяспекі, якая, дарэчы, не працуе. Хачу падкрэсліць: мы ніколі не прапаноўвалі нічога перакрэсліваць. А сёння заўважаем, што колькасць прыхільнікаў гэтай ідэі расце», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0