Улада3838

Лукашэнка: Мы можам узяць на сябе адказнасць за кантроль на расійска-ўкраінскай мяжы

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, піша БелТА.

«Рашэнне ўкраінскага канфлікту — ключавое пытанне бяспекі ў Еўропе. Без яго ўрэгулявання мір на кантыненце будзе заставацца пад пагрозай», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён агучыў канкрэтныя прапановы па забеспячэнні міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.

«Будзем шчырымі: рашэнне канфлікту на Данбасе, пры жаданні, магло б быць ужо даўно знойдзена. Трэба працягваць працу па ўзмацненні магчымасцяў Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне і трохбаковай кантактнай групы. Мы гатовы разгледзець стварэнне ў Мінску тэхнічнага пункта трохбаковай кантактнай групы і іншага, на што мы здольныя сёння дамовіцца ў Еўропе», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама лічыць важным дапоўніць дыпламатычны дыялог ўзаемасувязямі парламентарыяў, прадстаўнікоў рэгіянальных уладаў, грамадзянскай супольнасці і экспертаў.

«Неабходна весці далейшы пошук узаемапрымальнага рашэння па размяшчэнні на Данбасе міратворцаў. Магчыма, разгледзець варыянт размяшчэння сумеснай місіі ААН і АБСЕ ва Украіне. У яе склад могуць увайсці вайскоўцы, паліцэйскія, грамадзянскі персанал з краін, якія на працягу ўсяго перыяду канфлікту ўносілі пасільны ўклад у яго вырашэнне. Трэба забяспечыць прынцып паэтапнага разгортвання гэтай місіі, але часу амаль не засталося», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку беларускага кіраўніка, таксама варта было б актывізаваць і працу ў «нармандскім фармаце», каб забяспечыць дакладны механізм кантролю за выкананнем мінскіх пагадненняў. «Аднак з улікам вопыту ранейшых гадоў ёсць асцярогі, што гэтага будзе недастаткова», - адзначыў ён.

«Беларусь — невялікая дзяржава, але мы гатовыя ўносіць сваю лепту ў вырашэнне тых ці іншых канфліктаў. Што мы, у прынцыпе, ужо робім. Але хочам адчуваць нашу вялікую запатрабаванасць з боку асноўных сусветных гульцоў», - заявіў ён.

«Прасцей кажучы, мы можам узяць на сябе адказнасць за забеспячэнне міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і кантроль на расійска-ўкраінскай мяжы, а таксама суправаджаць правядзенне выбараў на Данбасе, зыходзячы з разумення таго, што гэтыя рэгіёны з'яўляюцца неад'емнай часткай Украіны», - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай15

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік1

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай15

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць