Вялікабрытанія ўзняла ў паветра знішчальнікі для перахопу двух расейскіх бамбавікоў, што наблізіліся да паветранай прасторы краіны, паведамляюць інфармагенцтвы.
Два знішчальнікі вылецелі з авіябазы Лосімут ў Шатландыі ў 14.05 па мінскім часе.
Днём 31 кастрычніка Мінабароны Расеі абвясціла, што два стратэгічныя ракетоносцы Ту-160 ажыццяўляюць планавы 10-гадзінны палёт над нейтральнымі водамі Баранцава і Нарвежскага мораў».
Міністэрства абароны Вялікабрытаніі не каментуе бягучыя аперацыі.
31 кастрычніка ў Нарвегіі пачалася актыўная фаза найбуйнейшых з часоў халоднай вайны вучэнняў НАТА Trident Juncture 2018 («Адзіны трызуб 2018»).