Грамадства153153

Крыніцы: За спробу даць хабар затрыманы Аркадзь Ізраілевіч

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад вартых даверу крыніц,

у аўторак, 30 кастрычніка, па падазрэнні ў спробе дачы хабару для, папярэдне, урэгулявання будаўнічых пытанняў, сілавікі затрымалі бізнэсмена Аркадзя Ізраілевіча.

Сапраўды, Ізраілевіч апошні раз быў анлайн у месенджарах а 9-й раніцы аўторка, ягоны мабільны і хатні нумары маўчаць.

Мы звязаліся з адвакатам Ізраілевіча, Аленай Калазаевай. Тая не стала абвяргаць інфармацыю пра затрыманне, сказаўшы толькі, што «пакуль не гатова пра гэта гаварыць». 

Аркадзь Ізраілевіч з адвакаткай Аленай Калазаевай падчас разгляду яго іску супраць «Новага часу». Фота «Вясны».

«Ежедневнік» ставіў Ізраілевіча на 98-е месца ў рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў краіны. Выданне пералічвала спіс яго актываў. Ізраілевіч займаўся інвестыцыямі ў нерухомасць (Вікторыя Плаза, Парк Плаза, жылыя дамы, Парк Авеню на беразе Свіслачы, праект бізнэс-цэнтра на Заслаўскай). Апроч таго, ён меў інтарэсы ў гандлі нафтапрадуктамі, а таксама быў датычны да асфальтабетоннага завода ў Мінску.

Пры гэтым Аркадзь Ізраілевіч паводзіў сябе нетыпова для беларускага бізнэсмена: у той час, як усе астатнія багатыя людзі намагаюцца з'яўляцца ў СМІ толькі пры пазітыўных нагодах, скандальныя ўчынкі Ізраілевіча грамадства абмяркоўвала ледзь не штомесяц. 

Так, вядомасць яму надала ўскосная датычнасць да рэстарана «Паедзем-Паядзім» у Курапатах.

Ізраілевіч нават падаваў у суд на выданне «Новы час», аднак прайграў працэс. 

Потым ён на відэа біўся з актывістамі «Курапацкай вахты», публічна радаваўся іх затрыманням. 

Чытайце: Ізраілевіч патузаўся ля рэстарана ў Курапатах з пратэстоўцамі: «Там людзі стаяць за грошы»

Чытайце: Як бізнэсмен Ізраілевіч адрэагаваў на затрыманне Севярынца ФОТАФАКТ

Датычна рэпрэсаваных людзей у саміх Курапатах Ізраілевіч сказаў так: «Магчыма, там ляжаць тыя, каго і трэба было расстраляць». 

Чытайце: Магчыма, у Курапатах ляжаць тыя, каго і трэба было расстраляць

Але асаблівы шал у людзей, нават ніяк не ангажаваных у курапацкае змаганне, Ізраілевіч выклікаў сваім учынкам у дачыненні да вядучага Юрыя Таболіна — гісторыі не мінула яшчэ і тыдня.

Сутнасць канфлікту, які адбыўся 27 кастрычніка ў Мінску, была ў тым, што дарагая машына Ізраілевіча была прыпаркаваная на месцы для інвалідаў. У выніку Таболін, які меў права стаяць на гэтым месцы, падпёр «Бэнтлі» Ізраілевіча. 

Са словаў Таболіна, праз паўгадзіны яму пазванілі са словамі «прыбяры машыну, а то не будзе чаго прыбіраць», а потым яшчэ і аблаялі ў духу «не дарма цябе прырода абдзяліла».

Каб залагодзіць канфлікт, Ізраілевіч прапаноўваў Таболіну прыехаць да яго на офіс і ўзяць грошы, але той адмовіў. 

Чытайце: Вядучы Юрый Таболін пра канфлікт на паркоўцы: Ізраілевіч прапаноўваў мне грошы — я адмовіўся

На момант публікацыі звязацца з сілавымі органамі магчымасці няма, інфармацыя будзе абноўлена. 

Каментары153

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв12

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал10

У Сербіі расце напружанне: пратэстоўцы падпальваюць офісы правячай партыі1

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праходзіць самая цёплая выстаўка года

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»1

Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра13

20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме5

«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв12

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць