Майкл Джэксан узначаліў рэйтынг самых багатых памерлых знакамітасцей паводле версіі часопіса Forbes, зарабіўшы ў 10 разоў больш за Элвіса Прэслі, які заняў другое месца.

Па дадзеных часопіса, спявак, які памёр у 2009 годзе, зарабіў у мінулым годзе 400 млн даляраў, Элвіс Прэслі — 40 млн. Усяго ў першую дзясятку рэйтынгу ўвайшлі пяцёра нябожчыкаў спевакоў і музыкантаў.

Значную частку даходаў спадкаемцы Джэксана атрымалі за продаж яго долі ў гуказапісвальнай кампаніі EMI Music Publishing карпарацыі Sony, а таксама ад продажаў музыкі.

Даходы Элвіса Прэслі складаюцца з продажаў яго альбомаў (штогод прадаецца каля 1 млн копій), квіткоў у дом-музей у Мемфісе, а таксама ў размешчаны там жа забаўляльны комплекс.

Трэцяе месца заняў гальфіст Арнольд Палмер. У мінулым годзе кампанія Molson Coors запусціла алкагольны напой пад назвай Arnold Palmer, продажы якога ўзбагацілі спадкаемцаў на 35 млн долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?