Кіраўнік урада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову, якая ўводзіць спецыяльныя эканамічныя меры ў дачыненні да 322 грамадзян і 68 кампаній з Украіны.

Санкцыі ўвялі ў дачыненні да ўкраінскіх суддзяў, дэпутатаў, бізнэсменаў, кіраўнікоў ведамстваў, у прыватнасці, супраць кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава.

Рахункі, каштоўныя паперы і маёмасць удзельнікаў санкцыйных спісу, размешчаныя ў Расіі, падлягаюць блакіроўцы. Таксама забаронена выводзіць капіталы грамадзян і кампаній за межы Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0