01.11.2018 / 11:37

Ва Уфе трое паліцэйскіх гвалтавалі ўсю ноч маладую калегу, а яна аказалася дачкой высокага начальніка 47

У Башкартастане трох паліцэйскіх затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні дзяўчыны-дазнаўцы аддзела МУС Расіі па Уфімскім раёне. Па факце злачынства заведзена крымінальная справа па артыкуле «Згвалтаванне і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, якія былі здзейснены групай асобаў».

Фота: readovka.ru

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 30 кастрычніка. 34-гадовы кіраўнік аддзела міграцыі АМУС па Уфімскім раёне Павел Я. арганізаваў застолле для сваіх начальнікаў — 51-гадовага начальніка АМУС па Уфімскім раёне Эдуарда М. і 50-гадовага начальніка АМУС па Кармаскалінскім раёне Салавата Г.

П'яныя паліцэйскія захацелі працягу гулянкі. Тады Павел Я. узгадаў пра 23-гадовую калегу-дазнаўцу. Ён папрасіў яе зайсці ў кабінет, прыкрываючыся працоўнымі пытаннямі. Калі ж дзяўчына прыйшла, ёй настойліва прапанавалі выпіць.

У выніку дазнаўцу гвалтавалі ўсю ноч. Маўчаць яна не стала і адразу пайшла з заявай у Следчы камітэт.

Пазней з'явілася інфармацыя, што дзяўчына-дазнаўца з'яўляецца дачкой высокапастаўленага работніка сілавога падраздзялення башкірскага Міністэрства ўнутраных спраў.

2
ВХ / Адказаць
01.11.2018 / 11:41
Ку-ка-реку...
3
VNX / Адказаць
01.11.2018 / 11:46
Было всё скрепно и тут на тебе... дочка высокопоставленного.
2
LMI / Адказаць
01.11.2018 / 11:47
А вось калі бы іх зараз трох адразу на "чорную" зону ...
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру