Жанчыну знайшлі жывой праз шэсць дзён пасля таго, як яе машына трапіла ў аварыю, засеўшы на вяршыні дрэва ў пустыні Арызоны, піша bbc.com.

53-гадовая жанчына не справілася з кіраваннем падчас руху па амерыканскай шашы паблізу Вікенбурга, на поўнач ад Фенікса.

Паліцыя кажа, што аўтамабіль праляцеў каля 15 метраў, прызямліўся ў кроне мескітавага дрэва і застаўся там звісаць над зямлёй.

Увесь гэты час жанчына жыла на траве і вадзе, паведамляе паліцыя.

Каманда па абслугоўванні шашы штата Арызона якраз гнала заблукалых кароў, калі ўбачыла пашкоджаную агароджу, а затым і аўтамабіль на вяршыні дрэва, паведамляюць ратавальнікі.

Пазней ратавальнікі знайшлі жанчыну, ідучы па «чалавечых слядах», якія вялі да рэчышча.

Жанчына распавяла, што прабыла ў аўтамабілі некалькі дзён, перш чым здолела выбрацца з яго.

Яна спрабавала дайсці пешшу да найбліжэйшай чыгуначнай каляіны, каб знайсці каго-небудзь, хто мог бы дапамагчы.

Ёй удалося прайсці прыкладна 460 метраў, перш чым яна страціла прытомнасць у перасохлым рэчышчы.

Жанчыну даставілі ў бліжэйшую бальніцу з сур'ёзнымі траўмамі і цяжкім абязводжваннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0