Гімн Расіі з'яўляецца сімвалам, што аб'ядноўвае краіну. Такое меркаванне выказалі 20% расіянаў. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання ВЦІОМ, праведзенага напярэдадні Дня народнага адзінства.

Другое месца па папулярнасці заняла песня «Дзень перамогі» (8% рэспандэнтаў), тройку замыкае «Кацюша» (7% апытаных).

Сярод літаратурных сімвалаў, якія аб'ядноўваюць расіянаў, рэспандэнты адзначылі раман «Вайна і мір» Льва Талстога (11%), творы Аляксандра Пушкіна (4%) і раман «Ціхі Дон» Міхаіла Шолахава (3%).

4% апытаных звязваюць літаратурнага персанажа Іллю Абломава з аднайменнага рамана Івана Ганчарова з вобразам, найбольш адпаведным расіянам. Яшчэ па 2% рэспандэнтаў адзначылі вобраз Аляксея Марэсьева з «Аповесці пра сапраўднага чалавека», Андрэя Балконскага з «Вайны і міру», Паўла Карчагіна з аповесці «Як гартавалася сталь», казачных персанажаў Івана-дурня і Іллю Мурамца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?