Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў расказаў «Нашай Ніве», што партыя аказалася ў цяжкім фінансавым становішчы.

Рыгор Кастусёў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Рыгор Кастусёў. Фота Сяргея Гудзіліна.

«У сярэдзіне кастрычніка мы атрымалі ліст ад «Домэнергасэрвіса» з прэтэнзіям аб нясплаце арэнды. Нам прапаноўвалася да 5 лістапада пакінуць памяшканне па адрасе Чарнышэўскага, 3. Пасля гэтага нам атрымалася сустрэцца з камунальнікамі. Мы прапанавалі свой графік аплаты памяшкання, «Домэнергасэрвіс» прапанаваў свой. Мы былі вымушаныя падпісаць іхні. Цяпер усе павінны сплаціць да 31 снежня», — расказвае Рыгор Кастусёў.

Па ягоных словах, запазычанасць склала 28 тысяч 950 рублёў. Каля дзвюх тысяч пазыкі партыя ўжо сплаціла. «Мы звяртаемся да ўсіх з просьбай аб дапамозе», — кажа кіраўнік БНФ.

Рыгор Кастусёў кажа, што цана арэнды 1 метра квадратнага ў месяц складае 22 рублі. «А ў нас 99 метраў толькі офісных плошчаў», — кажа Кастусёў. Палітык расказвае, што калісьці яны плацілі арэнду з каэфіцыентам 0,1, то бок усяго 10%, цяпер жа ім выстаўлены каэфіцыент 3. Спробы рашыць гэтае пытанне праз урад, Адміністрацыю прэзідэнта ці Мінгарвыканкам не атрымалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?