Злачынства здзейснена ў кватэры на 5-м паверсе ў доме на вул. Гагарына ў Лунінцы. Фота: «Медыя-Палессе»
25-гадовай жыхарцы Лунінца і яе 47-гадоваму знаёмаму, якія падазраюцца ў забойстве васьмімесячнай дзяўчынкі, прад'яўленае абвінавачванне.
Дзеянні кожнага з іх кваліфікаваныя як забойства заведама малалетняга, учыненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў, групай асобаў. Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
Таксама ўстаноўлена наяўнасць у іх крыві этылавага спірту ў канцэнтрацыі 1,6 праміле ў жанчыны і 1,2 праміле ў мужчыны. Расследаванне працягваецца.