02.11.2018 / 15:26

Праваслаўнае богаслужэнне ў Курапатах — 4 лістапада 8

Фота з сайта Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску.

У нядзелю, 4 лістапада, а 14-й гадзіне на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Курапаты адбудзецца памінальнае богаслужэнне ў памяць усіх нявінна забітых у час ганенняў на духавенства і вернікаў, а таксама да Дня ўсеагульнага памінання спачылых.

Паніхіду ўзначаліць іерэй Адрыян Латушка, настаяцель Успенскага прыхода в. Цна Мінскага р-на, клірык Петра-Паўлаўскага сабора. Месца збору — цэнтр мемарыяльнага комплексу, каля трох крыжоў. 

Мерапрыемства ўзгоднена з мясцовымі ўладамі.

0
Мікі / Адказаць
02.11.2018 / 16:20
Маладзец, Айцец Адрыян.
6
Northbelarusan / Адказаць
02.11.2018 / 17:19
Во чорт! 🤦‍♂Не багаслужэнне, а набажэнства.
12
Антось / Адказаць
02.11.2018 / 17:27
Толькi,праваслауная царква , якую так часта абражаюць, каментатары нн , на самай справе, заслугоувае павагу, у гэтым балючым пытаннi - памяць знiшчаных у Курапатах .
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру