Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Эстонская авіякампанія Nordica вырашыла не запускаць авіялінію Талін — Мінск ні ў гэтым, ні ў наступным годзе, паведамляе Err.ee

Пра гэта заявіў кіраўнік прэс-службы фірмы Тоомас Уйба.

Паводле яго слоў, са зменай кіраўніцтва змянілася і асноўная стратэгія прадпрыемства. Зараз увага будзе ўдзяляцца не колькасці, а якасці.

«Мы вялі перамовы аб адкрыцці самых розных новых напрамкаў, у тым ліку і авіялініі Талін — Мінск. Але на сённяшні дзень можна сцвярджаць, што у 2019 годзе мы не адкрыем ніводнай новай авіялініі. Кожны новы напрамак азначае пошук рэсурсаў. І калі гэтым займацца ўвесь час і ў паскораным парадку, то, на жаль, пачынае зніжацца якасць паслуг», - растлумачыў Уйбо.

Пра тое, што Талін і Мінск можа звязаць прамая авіялінія, паведамлялася год таму.

Тоомас Уйба тады казаў, што спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Эстоніяй з'яўляецца дадатковым аргументам на карысць патэнцыйнага запуску авіялініі Талін — Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0