02.11.2018 / 18:59

Канстанцінопаль: Беларуская царква можа атрымаць аўтакефалію — варта толькі папрасіць 119

Барысаглебская царква ў Гродне была збудавана задоўга да таго, як у Маскве паўсталі першыя мураваныя храмы. Фота Belarus.by.

Прадстаўнік Канстанцінопальскага патрыярха пры Сусветнай радзе цэркваў архіепіскап Іоў (Геча) у інтэрв'ю Украінскай рэдакцыі Бі-Бі-Сі не выключыў магчымасці надання аўтакефаліі Беларускай царкве — калі папросяць царква і дзяржава.

На пытанне журналіста Бі-Бі-Сі пра кананічны статус тэрыторыі Беларусі ў святле адклікання сінадальнага ліста 1686 года, архіепіскап Іоў адказаў: «Гэта добрае пытанне. Разумееце, чаму ва ўкраінскім пытанні была важнай каардынацыя паміж царквой і дзяржавай? Без жадання дзяржавы мець аўтакефальную царкву ва Украіне Усяленскі патрыярхат не мог бы дзейнічаць, таму што 17-е правіла Чацвёртага Усяленскага сабору кажа, што царкоўнае кіраванне павінна трымацца дзяржаўнай адміністрацыі.

На гэты момант не было звароту да Усяленскага патрыярхата ні ад беларускай дзяржавы, ні ад беларускай царквы, таму гэтае пытанне не разглядаецца. Але калі яны звернуцца, то, вядома, ёсць магчымасць, што гэтае пытанне будзе разглядацца гэтаксама.

Дарэчы, што да акту 1686 года, трэба нагадаць, што Канстанцінопаль «не прачнуўся праз 300 гадоў», таму што падобнае пытанне стаяла ў 1924 годзе, калі Польская дзяржава і Праваслаўная царква ў Польшчы звярнуліся ў Канстанцінопаль у справе аўтакефаліі. У Томасе аб аўтакефаліі Польскай царквы 1924 году была сказана, што ўсё, што адбылося з Кіеўскай мітраполіяй пасля 1686 года, не прызнаецца і было зроблена антыкананічна».

<###dynamic-0###>

76
0 / Адказаць
02.11.2018 / 19:07
Не папрсяць. Яны гордыя.
23
Праваслаўны беларус / Адказаць
02.11.2018 / 19:08
Мы таксама просім і дужа чакаем аўтакефаліі для нашай Беларускай царквы!!!
14
Андрусь-зь-Менску / Адказаць
02.11.2018 / 19:11
Пора.
Паказаць усе каментары/ 119 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру