Адміністрацыя Трампа аднаўляе ўсе санкцыі ЗША ў дачыненні да Ірана, якія знялі ў рамках ядзернай угоды 2015 года, піша bbc.com.

Белы дом заявіў, што гэта «самы жорсткі рэжым санкцый, які калі-небудзь ўжываўся да Ірана». Абмежаванні закрануць энергетыку, суднаходства і банкаўскі сектар краіны.

Зрэшты, восем краін, якія імпартуюць іранскую нафту, ЗША не будуць караць.

Ядзерная ўгода па Іране прадугледжвала, што краіна абмяжуе сваю супярэчлівую ядзерную дзейнасць, а ў абмен атрымае палёгку міжнародных санкцый.

Барак Абама, які ў той час быў прэзідэнтам ЗША, сцвярджаў, што гэта пагадненне не дазволіць Ірану распрацоўваць ядзерную зброю.

Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Расія і Кітай таксама былі ўдзельнікамі ўгоды 2015 года. У адказ на рашэнне адміністрацыі Трампа яны вырашылі стварыць новую аплатную сістэму, каб абысці санкцыі ЗША і захаваць бізнэс-адносіны з Іранам.

Трамп перакананы, што ўмовы ўгоды з'яўляюцца непрымальнымі. На яго думку, дамоўленасці не спынілі спробаў Ірана распрацаваць праграму балістычных ракет і ўварвацца ў суседнія краіны, у тым ліку Сірыю і Емен.

Іран абвінаваціў Трампа ў «псіхалагічнай вайне».

Амерыканскія санкцыі ўступяць у сілу ў панядзелак, 5 лістапада. У санкцыйныя спісы трапяць больш за 700 чалавек, структур, судоў і самалётаў, у тым ліку буйныя банкі, экспарцёраў нафты і суднаходныя кампаніі.

ЗША высунулі 12 патрабаванняў, якія Іран павінен выканаць, каб санкцыі былі адмененыя.

Сярод іх - спыніць падтрымку тэрарызму і ваеннай інтэрвенцыі ў Сірыі, а таксама цалкам згарнуць праграму распрацоўкі ядзерных і балістычных ракет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0