«Баварыя» таемна абмяркоўвала з іншымі клубамі магчымасць стварэння новай Суперлігі, паведамляе Football Leaks.

Паводле інфармацыі крыніцы, быў распрацаваны праект, паводле якога сучасная Ліга чэмпіёнаў перастане існаваць у 2021 годзе. Замест гэтага турніру 11 клубаў Еўропы выйдуць з УЕФА і створаць новую лігу.

Плануецца, што ў гэтай лізе буду ўдзельнічаць 16 камандаў, з якіх 11 клубаў-заснавальнікаў будуць удзельнічаць у турніры 20 гадоў і не могуць быць выключаныя. Яшчэ пяць клубаў буду запрошаны ў якасці «гасцей».

У дакуменце як клубы-заснавальнікі пазначаны «Баварыя», «Рэал», «Барселона», «Манчэстэр Юнайтэд», «Ювентус», «Арсенал», «ПСЖ», «Чэлсі», «Манчэстэр Сіці», «Ліверпуль» і «Мілан». У ліку «гасцей»: «Атлетыка», дортмундская «Барусія», «Інтэр», «Марсэль» і «Рома».

Падпісанне гэтага дакумента ўсімі клубамі павінна адбыцца ў лістападзе 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?