Ад Рэдактара. Так шмат наведнікаў прачыталі выстаўлены ў 78-ы дзень нараджэньня Караткевіча верш «Заяц варыць піва», што мы вырашылі зладзіць у рубрыцы «Літаратура» Тыдзень Караткевіча. Публікуем ягоныя добрыя і трохі падзабытыя творы. Былі «Беларуская песьня» і «Павешаным 1863 году». А сёньня — верш з трохі парадаксальным зачынам. Памятаю, як у годзе 2001-м я бачыў, як нехта расклеіў гэты верш, раздрукаваным на машынцы, на слупах у цэнтры Менску.

* * *

Можна ўсё: пусціць каханне дымам,
Ўзяць і занядбаць мінулы шлях.
Але толькі не любіць Радзімы
З чорнаю павязкай на вушах,
З чорнаю павязкаю на вуснах,
З чорнаю павязкай на вачах.
Толькі слухаць словы нездрадлівыя,
Толькі не тлуміць яе маной,
Бо адным мы вінны, пакуль жывы,
Перад нашаю вялікай нівай:
Праўдай абавязаны мы ёй.
Ісцінай.
Адзінаю.
Адной.

* * *

Чытайце штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН творы і мініятуры. Для сэрца, для розуму, для мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0