Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка з кіраўніком Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Фота: @STsegolko

Прэзідэнт Украіны запрасіў турэцкіх міратворцаў у складзе місіі ААН «узяць удзел ва ўстанаўленні міру на Данбасе». Пра гэта Парашэнка заявіў падчас сумеснага брыфінгу з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Трансляцыю 3 лістапада вёў тэлеканал «112 Украіна».

«Я прапанаваў спадару прэзідэнту актывізаваць наш дыялог, у тым ліку і падтрымку рашэння адносна размяшчэння міратворцаў у адпаведнасці з мандатам Рады бяспекі ААН. Мы давяраем Турцыі і былі б шчаслівыя, калі б Турцыя ўзяла ўдзел ва ўсталяванні міру на Данбасе праз размяшчэнне сваё міратворчай місіі ў складзе ААН», — адзначыў Парашэнка.

Раней, падчас выступу на Мюнхенскай канферэнцыі Парашэнка заявіў, што Расія мае шанец прадэманстраваць гатоўнасць да кампрамісу і пагадзіцца на міратворцаў на ўсёй тэрыторыі акупаванага Данбаса.

Пазней паведамлялася, што Украіна, ЗША, Германія і Францыя «практычна гатовы» ўносіць сумесную рэзалюцыю на разгляд Рады бяспекі ААН адносна міратворчай місіі на Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0