Дзіка Ніф-Ніфа, які жыў у аднапакаёвай кватэры на праспекце Пушкіна ў Мінску, усё ж такі павезлі ў вёску. Пра гэта TUT.BY распавёў гаспадар дзіка Юрый.

Юрый распавёў, што яго бацька павёз кабана ў вёску Болцічы. Гэта адбылося на наступны дзень пасля таго, як гаспадару кватэры прыйшло прадпісанне з ЖЭСа. Інакш Юрыю пагражаў штраф да 30 базавых велічынь (735 рублёў).

Нагадаем, чатырохтыднёвага в'етнамскага дзіка Юрый купіў для свайго бацькі, які жыве ў вёсцы ў Гродзенскай вобласці і вядзе гаспадарку. Але спачатку пасяліў яго ў сваёй аднапакаёвай кватэры ў Мінску. Праўда, суседзям гэта не падабалася, і яны звярнуліся ў ЖЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?