Гісторыя2121

Дзякуючы дэпутату Марзалюку можа пачацца рэстаўрацыя Быхаўскага замка

З ініцыятывы Ігара Марзалюка і былога віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна Быхаўскі замак уключаны ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2018 г. Пра гэта было аб'яўлена яшчэ ўлетку 2017 г. Але неяк засталося незаўважаным для шырокай грамадскасьці, ці, прынамсі, для мяне», — звяртае ўвагу ў фэйсбуку гісторык Мікола Волкаў.

«Грошы на Быхаўскі замак закладзены ўжо ў гэтым годзе, таму ўжо зараз мусяць распачацца працы. Хочацца спадзявацца, як мага больш каштоўнай аўтэнтыкі ўдасца захаваць», — піша Мікола Волкаў.

Сапраўды, як адзначала раённае выданне «Маяк Прыдняпроўя», у ліпені 2017 года Анатоль Калінін, які на той час з'яўляўся намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі, і дэпутат Палаты прадстаўнікоў, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк наведалі Быхаў.

Адзначалася, што ў сувязі з падрыхтоўкай праекта дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі 2016—2020» дзяржпраграма «Замкі Беларусі» была адмененая. Тады былая рэзідэнцыя Хадкевічаў і Сапегаў засталася без фінансавання. Аднаўленне дзвюх вежаў, у якіх планавалі адкрыць музейныя экспазіцыі, па вялікім рахунку да канца не завяршылі.

Закінуты замак закансервавалі, а вокны замуравалі. Патрэбны былі дадатковыя даследаванні і распрацоўка праекта для рэстаўрацыі. Цяпер помнік архітэктуры набудзе другое жыццё. У першую чаргу рэканструкцыя закране сцены, дах, падмуркі.

Ігар Марзалюк адзначыў тады, што ва Усходняй Беларусі Быхаўскі замак — гэта жамчужына XVII стагоддзя, выбітны помнік архітэктуры, створаны ў стылі галандскіх замкаў. У 2013 годзе тут праводзіліся археалагічныя раскопкі. Знойдзена 1700 індывідуальных знаходак і 7 тысяч масавых артэфактаў. Выявілі нават унікальную геральдычную плітку, якая належала Яну Сапегу.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін28

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць