28.11.2008 / 14:37

Пройдзены этап 6

Многія з нас развучыліся жыць ва ўмовах нармальнасьці. Піша Зьміцер Панкавец.

Многія з нас развучыліся жыць ва ўмовах нармальнасьці.
За Лукашэнкам усё перавярнулася з ног на галаву.

Нікога не зьдзіўляе, калі затрыманых на мітынгу юнакоў садзяць «за нецэнзурную лаянку», затое лічыцца цудам, калі іх адпускаюць без складаньня пратаколу. Нармальна, калі за кратамі палітвязьні, і ўзьнікае адчуваньне падвоху, калі іх няма.

Некаторыя так звыклі, што «НН» не купіць у шапіках, што прагучалі заклікі не вяртацца ў сыстэмы распаўсюду. Ніякіх саступак злачыннаму рэжыму!..

Так, колькі мы ўжо нагледзеліся, калі пасьля аднаго кроку наперад наступалі два ці нават тры крокі назад. Сапраўды, гарантый ніякіх, але не выкарыстоўваць новыя магчымасьці было б нелягічна.

Вяртаньне — вялікая перамога незалежнага грамадзтва. Людзей, якія ахвяравалі на СМІ, якія разносілі пэрыёдыкі па пад’ездах у маразы і сьпёку, цягнулі валізы ў свае райцэнтры, рызыкавалі. Гэта таксама заслуга тых людзей, якія мэтанакіравана ўздымалі праблему ў міжнародных інстытуцыях.

Перад кожнай газэтай пасьля 2005 году стаяла пытаньне: працягваць ці не. А вытрымалі ж, не скарыліся! Гэтак сама як некалі адстаялі Курапаты, Ліцэй...
Цяперашняе вяртаньне — праява нашай сілы.

Зьміцер Панкавец

0
Кнехт / Адказаць
28.11.2008 / 15:18
Будзе "пройдзены этап", Як "адкінецца" сатрап. А "праява нашай сілы" - Гэта смех каля магілы. Адвучыў рэжым, панове, Люд чытаць на роднай мове.
0
dziaciuk / Адказаць
28.11.2008 / 15:46
\\\Цяперашняе вяртаньне — праява нашай сілы. За тое, што захавалі газету на гэты самы цяжкі час - вельмі добра. малайцы. А вось наконт таго што вяртаньне - праява нашай сілы, гэта вы пажаданае выдаеце за сапраўднае. Вяртаньне - праява гандлю паміж рэжымам і Еўропай. Не згодныя? Але абсалютна трэба гэтым карыстацца, кожным паслабленнем ціску з боку рэжыму, адваёўваючы глебу і прастору для сябе, ствараючы новую рэальнасьць, дзе нармальным будзе продаж незалежных газет ў кіёсках і людзі перастануць баяцца пратэставаць. бо іх не будуць так жорста караць, як раней, дзе нармальнымі будуць выступы Крамы і НРМ у КЗ Мінск. Сацыёлагі даўно заўважылі, што перамены рэвалюцыйнага характару адбываюцца ў часы адноснай лібералізацыі рэжымаў.
0
Зьмiцер / Адказаць
28.11.2008 / 18:50
"Будзе "пройдзены этап", Як "адкінецца" сатрап. А "праява нашай сілы" - Гэта смех каля магілы." ------------------------------------------------------------------------------------- А хто афтар?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру