29 лістапада, у суботу, Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы будзе ўшаноўваць памяць Слуцкіх Паўстанцаў на беларускіх могілках пры царкве Сьвятой Ефрасіньні Полацкай у Нью Джэрсі.

27 лістапада 1920 года нашыя продкі сваім змаганьнем з пераўзыходзячымі сіламі камуністаў даказалі ўсяму сьвету сваю любоў да Беларусі. Паўстанцы прадэманстравалі, што свабода Радзімы даражэй за жыцьцё.

Даезд з Нью Ёрку на цягніку ад Pennstation да прыпынку New Brunswick. Там у 11-30 усіх будуць чакаць машыны, якія адвязуць да месца ўшанаваньня паўстанцаў. Телефон для даведак 609-510-3976.

30 лістапада ў 10-00 па адрасе 9 River road, Hihgland Park, NJ 08904 адбудзецца служба ў царкве :Жыровіцкай Божай Маці ў памяць пра змагароў за Беларусь.

Заклікаем да ўдзелу ўсіх беларусаў!

Дапамагай нам Бог! Жыве Беларусь!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?