04.11.2018 / 16:15

У Брэст прыехаў 12-ы чэмпіён свету па шахматах Анатоль Карпаў ФОТА 4

Фота: brestcity.com / Брэсцкі гарвыканкам

12-ы чэмпіён свету па шахматах Анатоль Карпаў прыехаў у Брэст для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Кубка Карпава, перадае БелТА.

Турнір праводзіцца сёння ў рамках II Міжнароднага шахматнага фестывалю «Чорная пешка». Запланаваныя лекцыя і майстар-клас Анатоля Карпава ў брэсцкім шахматным клубе.

Раніцай 4 лістапада 2018г. у Брэсце адбылася прэс-канферэнцыя Анатоля Карпава, дзе ён высока ацаніў Беларусь як месца правядзення Сусветнай шахматнай алімпіяды.

Фота: brestcity.com / Брэсцкі гарвыканкам

«Правесці шахматную алімпіяду няпроста: трэба прыняць адных толькі ўдзельнікаў да 2 тысяч, не лічачы аматараў шахмат, турыстаў. Паралельна з Алімпіядай праводзіцца кангрэс. Таму тое, што Беларусі ўдалося заваяваць гэта права, — вялікае дасягненне. Цяпер трэба добра падрыхтавацца і правесці», — заявіў Анатоль Карпаў.

Мінск ў 2022 годзе прыме 45-ю Сусветную шахматную алімпіяду, падрыхтоўка да якой ужо пачалася. Зборная Беларусі плануе выступіць на хатнім турніры трыма складамі.

Фота: brestcity.com / Брэсцкі гарвыканкам

Старшыня Беларускай федэрацыі шахмат, віцэ-прэзідэнт ФІДЭ Анастасія Сарокіна запрасіла легендарнага шахматыста стаць ганаровым госцем алімпіяды і тых падзеях, якія будуць ёй папярэднічаць. «У нас будзе жаночы і мужчынскі Кубкі свету — у 2020 і 2021 гадах адпаведна. Акрамя таго, у наступным годзе, калі ў Брэсце будзе зноў праходзіць Кубак Карпава, мы пастараемся завяршыць рэканструкцыю нашага Палаца шахмат у Мінску. Спадзяюся, вы возьмеце ўдзел у яго адкрыцці», — сказала Анастасія Сарокіна.

3
Грязный Гарри / Адказаць
04.11.2018 / 16:30
Каспаров гораздо круче и авторитетные.Но его совки никогда не пригласят по известным причинам.Одно только голосить могут на каждом углу,что "спорт вне политики"
1
Дзядьзька ў Вiльна / Адказаць
05.11.2018 / 00:10
Грязный Гарри , па вынiках усiх матчаў лiк 72:72 . Але Каспараў маладзейшы, што ў любым спорце бонусам. Ня бачу падстаў лiчыць Каспарава "круче".
Ды й увогуле, цi варта лiчыць аўтарытэтам чалавека, якi то фамiлii (Вайнштэйн) саромеецца, то сваё членства ў камсамолi адмаўляе? Звычайнае крывадушша, што ў спорцi, што ў палiтыцы.
Карпаў хоць не саромееца нi камсамола, нi сваiх тэлеграмм Брэжневу. Маўляў, зрабiў, бо такiя былi перакананнi.
2
AlesGut / Адказаць
05.11.2018 / 09:27
Фішар пытаецца ў Карпава:
- Ты хто па нацыянальнасьці?
- Я - рускі.
- А я - амерыканскі!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру