Больш за 900 вялікагрузных аўтамабіляў чакаюць выезду на мяжы з Літвой. Такая інфармацыя змешчаная на афіцыйным сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Па стане на 16.00 у пункце пропуску «Катлоўка» выезду чакаюць больш за 120 фур, у «Каменным Логу» — больш за 340, у «Беняконях» — больш за 250, у «Прывалцы» — больш за 210.
На мяжы з Латвіяй у чэргах стаяць больш за 320 грузавікоў: па 160 ва «Урбанах» і «Грыгараўшчыне».
Выезду ў Польшчу чакаюць больш за 200 грузавых аўтамабіляў.
Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе перавозчыкам ўлічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху для больш камфортнага перасячэння мяжы.