АНТ, 22.25

«Небясьпечныя сувязі»

ЗША, 1988, рэж. Стывэн Фрырз

Драма паводле аднайменнага раману Шадэрло дэ Лакло

Інтрыганка і яе прыяцель зьбіраюцца спакусіць маладую. Але самі трапляюць у павуціньне пачуцьцяў.

Тры прэміі «Оскар», прэмія «Сэзар».

Акторскі трыюмф Глен Клоўз.

Ролі таксама выконвалі: Джон Малкавіч, Мішэль Пфайфэр, Ума Турман.

НТВ, 22.50

«Воўк»

ЗША, 1994, рэж. Майк Нікалс

Ваўкалачны фільм жахаў з элемэнтамі іроніі

Стомленага жыцьцём кнігавыдаўца аднойчы кусае воўк. Цяпер герой мае сілы, каб адстаяць сваё месца пад сонцам. Але па начох чалавек становіцца воўкам...

Фільм Майка Нікалса – гэта не шараговы фільм жахаў. Ваўкалацтва – як норма ў стасунках паміж людзьмі, стоеныя маёмасныя канфлікты, атмасфэра напружаньня й дваістасьці – і тонкія адценьні іроніі.

Ганаровым ваўкалакам стаў Джэк Нікалсан.

У фільме таксама граюць Мішэль Пфайфэр, Джэймс Спэйдэр.

СТВ, 00.10

«Амнэзія»

ЗША, 2004, рэж. Філіп Каўфман

Трымценьнік

Сьледчая Джэсіка пакутуе на правалы памяці. Гераіня дасьледуе сьмерці мужчынаў – але кожны забіты быў блізкі зь ёй, і злачынцай можа быць толькі яна сама...

Трымценьнік з накручаным сюжэтам.

Рэжысэр Філіп Каўфман праславіўся стужкай «Невыносная лёгкасьць быцьця» (1988).

Ролі выконваюць: Эшлі Джад, Сэмюэл Л.Джэксан, Эндзі Гарсіа.

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0