Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаемых пасад чатырох супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 28 лістапада, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе беларускага лідэра.

Генерал‑маёр міліцыі Аляксандр Шчурко вызвалены ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі.

Генерал‑маёр міліцыі Віктар Філістовіч вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў (статс‑сакратара).

Палкоўнік міліцыі Віктар Мельнікаў вызвалены ад пасады начальніка Дэпартамента фінансаў і тылу МУС, палкоўнік міліцыі Лідзія Іванчыкава — ад пасады начальніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС.

У адпаведнасці з указамі ўсе яны залічаны ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0