Колішні пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка адказаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку на заяву Аляксандра Лукашэнкі, зазначае Радыё Свабода.

Кіраўнік краіны заявіў у нядзелю пра магчымую рэакцыю Беларусі і Расеі на амэрыканскую вайсковую базу ў Польшчы.

Лукашэнка: Не трэба Польшчы ствараць лішнія базы, бо мы з расіянамі таксама будзем вымушаныя нешта размяшчаць

«Я міністру замежных справаў сказаў — ён выступаў у нас у Менску: мы з вамі ваяваць не зьбіраемся. Таму ня трэба ствараць лішнія базы. У адваротным выпадку мы з расейцамі павінны будзем адказваць. Значыць, мы будзем вымушаныя нешта разьмяшчаць, каб вам процідзейнічаць», — заявіў кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з жыхарамі пасёлка Балбасава.

Лешэк Шарэпка адказаў на гэта ў сваім Фэйсбуку:

«Шаноўны Аляксандар Рыгоравіч, у нас няма лішніх базаў, затое не хапае патрэбных. Калі расейскія жаўнеры выйдуць з Грузіі, Украіны, а таксама зь Беларусі, тады можна будзе таргавацца. А пакуль гэта ў вас ёсьць нагода таргавацца з Масквой за большыя датацыі», — напісаў Шэрэпка.

Лешэк Шарэпка працаваў амбасадарам у Менску ў 2011-2015 гг. У крызісны час беларускія ўлады «папрасілі» яго пакінуць Беларусь. Шарэпка вымушаны быў зьехаць з краіны разам з Майрай Морай — кіраўніцай прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі. Пасьля таго як сытуацыя стала спакайнейшая, амбасадар вярнуўся ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?