Ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 1 да плюс 4°C.
У Мінску воблачна, без істотных ападкаў. Ноччу слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад 0 да плюс 2°C.
У наступныя двое сутак сіноптыкі прагназуюць па краіне воблачнае з праясненнямі надвор’е. 30 лістапада ў многіх раёнах чакаюцца ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай па ўсходняй палове на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 3°C, днём плюс 1—7°C.
1 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны невялікі дождж. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да плюс 5°C, днём плюс 2—8°C.
У сталіцы 30 лістапада воблачна з праясненнямі. Часам ападкі, у асноўным дождж. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°C, днём плюс 2—4°C.