Пасол Паўднёвай Карэі ў Расіі У Юн Гын распавёў, што лідар КНДР Кім Чэн Ын можа наведаць Расію ў лістападзе. Пра гэта паведамляе агенцтва Yonhap.
«Расія папрасіла, каб візіт прайшоў у гэтым годзе і чакае, што гэта адбудзецца. Але Паўночная Карэя, здаецца, узважвае час і месца, разглядаючы парадак дня і магчымае пагадненне з Расіяй», — сказаў ён.