Паліцэйскі выратаваў закладніцу ў гарадской акрузе Лохэ кітайскай правінцыі Хэнань, прыкінуўшыся звязаным. Відэа спецаперацыі апублікаваў на YouTube тэлеканал New China TV.

На кадрах бачна, як злачынец прыставіў нож да горла жанчыны, пагражаў забіць яе і сябе, і патрабаваў ад паліцэйскіх не набліжацца да яго. У ходзе перамоў адзін з вартавых парадку, капітан паліцэйскага спэцназу Ван Пэй угаварыў захопніка абмяняць сябе на закладніцу, і для заспакаення мужчыны папрасіў звязаць яму рукі і ногі.

Апынуўшыся побач са злачынцам, Ван скінуў з сябе путы і накінуўся на яго. Да паліцэйскага падбеглі калегі, і мужчына быў абяззброены.

У ходзе аперацыі паліцэйскі атрымаў раненне, закладніца не пацярпела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0