Раніцай 5 лістапада затрыманы журналіст Раман Пратасевіч. У 7:26 ён патэлефанаваў галоўнаму рэдактару Еўрарадыё Паўлу Свярдлову і распавёў, што да яго прыйшлі з крымінальнага вышуку, і што ён ужо знаходзіцца ў службовым аўтамабілі. Прычынай затрымання быццам бы сталі хуліганскія паводзіны «ў аўтобусе месяц таму».

Крыху раней журналіст напісаў пра сваё затрыманне ў твітары:

Пратасевіч быў у Першамайскім РУУС.

«Справа распачатая па ч.1 атрыкула 339 (Хуліганства), — распавёў Еўрарадыё затрыманы журналіст. — Нібыта ў 20-х чыслах верасня я ехаў да дзяўчыны ў Лошыцу і ўдарыў кіроўцу аўтобуса. Кіроўца нібыта апазнаў мяне па фота».

Пазней ён напісаў, што яго адпусцілі.

З 1 верасня 2018 года Раман Пратасевіч часова акрэдытаваны пры МЗС у якасці карэспандэнта Еўрарадыё. Тэрмін акрэдытацыі скончыўся 31 кастрычніка. У сярэдзіне кастрычніка мінскі карпункт Еўрарадыё звярнуўся ў знешнепалітычнае ведамства для працягу акрэдытацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?