28.11.2008 / 19:51

Тэатральны фэст імя Дуніна-Марцінкевіча безь яго п’есы 2

З 28 лістапада да 4 сьнежня ў Бабаруйску будзе праходзіць Міжнародны фэст нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. У праграме фэстывалю няма яго знакамітай камэдыі «Пінская шляхта». Гэты факт літаратуразнаўца, кандыдат філялягічных навук Язэп Янушкевіч лічыць правакацыяй, перадае БелаПАН.

Янушкевіч нагадаў пра «яскравую пастаноўку» «Пінскае шляхты» Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы (прэм’ера спэктаклю адбылася ў траўні 2008 года).

Літаратуразнаўца паважае, што фэстываль, прысьвечаны 200-годзьдзю з дня народзінаў клясыка нацыянальнае літаратуры, «ня можа абысьціся без галоўнага героя, якім, безумоўна, ёсьць Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч». У якасьці кампэнсацыі таго, што «Пінскую шляхту» не ўбачаць жыхары Бабруйска і госьці фэстывалю, Янушкевіч прапанаваў паказаць гэты спэктакль, «бліскуча пастаўлены Мікалаем Пінігіным», на айчынных тэлеканалах «для ўсёй краіны».

Праграмныя спэктаклі фэстывалю будуць праходзіць на сцэне Магілёўскага абласнога тэатру драмы і камэдыі імя Дуніна-Марцінкевіча і Палаца мастацтваў.

У інтэрвію БелаПАНу загадчык літаратурна-драматычнай часткай тэатру Вадзім Дапкюнас адзначыў, што тэатар ня можа паказаць «Пінскую шляхту» на фэсьце «адно з тэхнічных прычынаў».

«Для гэтага спэктаклю на сцэнах Бабруйску неабходна зачыняць аркестравыя ямы і пашыраць кулісы», — сказаў сп. Дапкюнас.

Па яго словах на фэсьце ягоны тэатар прэзэнтавацьме спэктакль «Паўлінка», паколькі сёлета споўнілася 95 гадоў з дня яго першай пастаноўкі і 65 гадоў з дня першай пастаноўкі купалаўцамі гэтага спэктаклю ў расейскім Томску.

Марат Гаравы, БелаПАН

пераклаў ЛК

0
Адлеглы / Адказаць
29.11.2008 / 02:44
«на фэсьце ягоны тэатар прэзэнтавацьме спэктакль «Паўлінка» «Паўлінка» таксама пра нейкую шляхту, па-мойму замест лепш падыйшло бы «Раскіданае гняздо».
0
Мзынскі / Адказаць
29.11.2008 / 22:04
сп. Дапкюнасу. Шаноўны Вадзіме. А Вы як і ТАДЫ знаходзіце апраўданьні?Ды бабруйская сцэна ці не ўлва разы шырэйшая ідаўжэйшая за вашу купалаўскую.Вам ужо чаго баяцца здавалася б.?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру