Кіраўнікі краіны, якія ўваходзяць у Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), 8 лістапада прымуць рашэнне аб новым кіраўніку арганізацыі. У Казахстане для абмеркавання збяруцца кіраўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

Паводле інфармацыі расійскага «Камерсанта», найбольшыя шанцы на пасаду ў сакратара Рады бяспекі Беларусі Станіслава Зася.

Вакансія ўтварылася пасля таго, як Арменія датэрмінова адклікала свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава, у адносінах якога заведзена крымінальная справа.

Кіраўнік АДКБ мае займаць пасаду тры гады, але Хачатураў адпрацаваў толькі палову гэтага тэрміну. Арменія прапануе на астатнія паўтара года прызначыць свайго іншага прадстаўніка, але іншыя краіны, паводле інфармацыі «Камерсанта», настойваюць на прынцыпе ратацыі.

Пасля Арменіі свайго прадстаўніка паводле алфавітнага парадку мусіць вылучаць Беларусь — вось у Зася і з'яўляецца шанец перайсці на міжнародную працу.

Станіслаў Зась. Нарадзіўся 18 жніўня 1964 года ў Чарнігаўскай вобласці Украіны. Скончыў Бакінскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню, Вайсковую акадэмію Беларусі, Вайсковую акадэмію Генштаба Узброеных сілаў Расіі. Служыў ва Узброеных сілах, МУС, КДБ, Памежных войсках. З 2008 — намеснік генсакратара Рады бяспекі, з 2015 — генеральны сакратар Рады бяспекі.

Чытайце таксама. Дзяржсакратаром Рады бяспекі стаў Станіслаў Зась: пяць фактаў

Чытайце таксама. У «Драздах-2» новы жыхар — сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0